2001

29 чэрвеня 2001 года па запрашэнні біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладыслава Бліна ў нашу парафію прыехаў працаваць ксёндз Павел Кнурэк. Паходзіць кс. Павел з Жэшоўскай дыяцэзіі, што на поўдні Польшчы. У 1997 годзе скончыў Жэшоўскую семінарыю, быў пасвечаны ў святары і 4 гады працаваў вікарыем на парафіі ў Польшчы. Стала ўжо добрай традыцыяй у нашай парафіі штогод праводзіць рэкалекцыі Адвэнтовыя і Вялікапосныя. Упершыню такія рэкалекцыі адбыліся ў 2001 годзе.

Зазвычай яны працягваюцца тры дні і праводзіць іх ксёндз-рэкалекцыяніст з іншай парафіі па запрашэнні кс.-пробашча. Сутнасць рэкалекцый палягае ў больш глыбокім перажыванні Адвэнту ці Вялікага Посту праз разважанне Слова Божага, навуку (на працягу 2-х дзён) і Споведзь (3-ці дзень). Парафію Св. Андрэя Апостала ў Лынтупах з афіцыйным аднадзённым візітам наведаў ксёндз-біскуп Уладыслаў Блін. Суправаджаў Яго Эксцэленцыю канцлер Віцебскай Курыі Пётр Сялкоўскі. У рамках візыту была адпраўлена Св. Імша, якую цэлебраваў шаноўны ксёндз-біскуп, праверана касцельная дакументацыя; наведаны магільнік у м. Лынтупы, дзе асвечаны крыж, праведзены сустрэчы з ?

2002

Урачысты ўнос рэліквіі св. Фаустыны.

16 лістапада 2002 г. у Свята Маці Божай Міласэрнасці адбыўся ўрачысты ўзнос рэліквіі св. Фаустыны, - так лаканічна можна было б занатаваць важны факт у жыцці касцёла св. апостала Андрэя ў Лынтупах. Але перад вачыма зноў і зноў узнікае убачанае і перажытае, што перапаўняла сэрцы ўсіх сабраных на гэтай урачыстасці, якія былі так шчаслівыя, што апосталка Міласэрнасці Божай - св. Фаўстына - з гэтага моманту застанецца ў нашым Касцёле.

Дзякуючы старанням кс. Паўла, яго клопату пра сваіх парафіян, рэліквіі св. Фаустыны знайшлі прытулак у нашым касцёле, занялі пачэснае месца побач з алтарным абразам Маці Божай Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці.

Позіркам, напоўненым супакоем і любоўю, глядзеў на вернікаў з абраза Пан Езус, а словы Езу, давяраю Табе хацелася прамаўляць уголас, як падзяку Вялікаму Богу за Яго Міласэрнасць.

Праз цалаванне рэліквіі св. Фаустыны вернікі засведчылі сваю падзяку вялікай містычцы за годнае выкананне ўсіх пастаноў Пана Езуса, а праз малітву прасілі сіл, мужнасці і адвагі ў Пана Езуса, каб так, як св. Фаустына выконваць Яго Слова, ва ўсім ускладаць на Яго надзею.

Сімвалічна, што ўзнос рэліквіі св. Фаўстыны супаў з 70-годдзем ўзноса абраза Маці Божай Вострабрамскай. Пешшу, з Вільні, прынеслі парафіяне копію абраза Маці Божай Вострабрамскай. Як удзячнасць за такую любоў і пашану, Маці Міласэрнасці на сваё 70-годдзе падаравала касцёлу рэліквіі св. Фаустыны, гэта з’яўляецца яскравым сведчаннем таго, што наша парафія знаходзіцца пад мацярынскай апекай Божай Маці, за што застаецца маліцца і дзякаваць Пану Богу за гэты цудоўны дар.

Снежань 2002 г.

У другую нядзелю Адвэнта ў вёсцы Палессе, што ў васьмі кіламетрах ад м. Лынтупы, была адпраўлена першая Св. Імша. З таго часу на працягу трох з лішкам гадоў штонядзелю і па вялікіх святах, а апошнім часам і ў першыя пятніцы месяца ў капліцы збіраюцца мясцовыя вернікі, каб разам праслаўляць Пана Бога, слухаць Яго Слова і прымаць Яго Цела. У гэтым жа будынку праводзяцца і ўрокі рэлігіі для дзяцей.

2003

У 2003 годзе ў нашай парафіі адначасова праходзілі практыку клерык Рафал Прадко з Жэшоўскай дыяцэзіі і клерык Валерый Орсік з Віцебскай дыяцэзіі. Будучыя святары дапамамагалі кс.-пр. у катэхізацыі дзяцей і моладзі, займаліся з парафіяльным хорам.

Святыя Місіі.2003г.

З 1 па 6 чэрвеня 2003г. у лынтупскім Касцёле адбыліся Святыя Місіі, якія праводзіў ксёндз Аляксандр Рагіня. Місіям папярэднічала вялікая работа, якую праводзіў ксёндз Павел Кнурэк. У лісце, які быў высланы кожнаму верніку парафіі, пробашч звярнуўся са словамі просьбы, заклікаў кожнага скарыстаць час Місій, прыгледзіцца да свайго сэрца, каб разам распачаць чарговы этап у жыцці парафіі. Гэты чарговы этап, можна сказаць, пачаўся ўжо ў 2001г., калі сваю душпастырскую працу распачаў у парафіі кс. Павел Кнурэк. Значныя змены адбыліся за гэтыя 2 гады.

Дзякуючы намаганням ксяндза ў парафіі працуюць 3 сястры, якія актыўна вядуць катэхізацыю дзяцей, супрацоўнічаюць з пажылымі людзьмі, праводзяць сустрэчы „Руж ружанцовых”. Створаны дзіцячы хор, кіраўніком якога з’яўляецца сястра Эва. Касцёл стаў сапраўдным асяроддзем культуры.

Прыгожыя кампазіцыі з жывых кветак, па-мастацку, высокаякасна аформленыя дэкарацыі сустракаюць вернікаў на кожнай імшы. Але галоўны клопат святара-гэта выкананне вернікамі Божых Запаведзяў. Менавіта таму,тэмай Св.Місій сталі разважанні над Дэкалогам, больш глыбокае знаёмства з Божым Правам.

Ксёндз Аляксандр Рагіня на працягу 7 дзён прамаўляў вельмі цікавыя, пранікнённыя казанні. Адчувалася, што малады святар вельмі старанна рыхтаваўся да Місій. Кожная гамілія як навуковая тэалагічная праца, такая пераканальная, з яскравымі прыкладамі з жыцця. І хоць казанні (як лічыў сам святар) былі вельмі працяглымі, хацелася слухаць яшчэ і яшчэ, бо яны давалі сілу і жаданне жыць па Божых запаведзях.

Падчас Св. Місій святарамі былі нанесены візіты амаль ва ўсе навакольныя вёскі парафіі. Асаблівым клопатам былі атулены людзі нямоглыя, старыя, хворыя. Яны не засталіся ў гэты час без святарскай увагі.

Сімвалічна, што першы дзень Місій супаў з першай Камуніяй. Дзеткі ў прыгожых белых убраннях пралажылі сцяжынку з кветак у чысты мір Божага права. Вернікі мелі магчымасць набыць памяткі Св.Місій:абраз св.Ганны і св.Юзэфа-фотакопіі змешчаных у Касцеле выяў святых.

У апошні дзень Місій была споведзь. За тыдзень вернікі, вандруючы па старонках Божага Права, мелі магчымасць зрабіць падрабязны рахунак сумення, каб ачысціць сваю душу ад усіх правінаў і праз сакрамэнт споведзі паяднацца з Богам. На заканчэнне адбылося асвячэнне Місійнага Крыжа, які быў устаноўлены падчас Місій 1993г.

Няхай жа зноўасвечаны крыж стане ўспамогай кожнаму верніку ў выкананні Божых Запаведзяў.

Летам 2003 года парафію наведаў Юзэф Гурны, дырэктар Верхняй палаты кантролю ў Польшчы. Спадар Юзэф з’яўляецца фундатарам штогадовых (з 2002) выездаў дзяцей на адпачынак у Польшчу. Усе выдаткі на дарогу, харчаванне, забавы ўзяў на сябе наш дабрадзей.

2003 г.

Вербная нядзеля. Дзень, які распачынае Вялікі тыдзень. Вось ужо чатыры гады ў гэты дзень па вуліцах Лынтуп ідзе працэсія. Наперадзе - вялікі драўляны крыж. Чуюцца спевы. Гэта парафіяне далучаюцца да Крыжовага шляху свайго Збаўцы. На дрэвах уздоўж вуліцы размешчаны стацыі, каля кожнай з іх прыпынак, кароткая малітва, разважанне. І зноў наперад... Ад стацыі да стацыі... Кожны год па новай вуліцы... І з кожным годам усё больш і больш ахвотных ушанаваць Таго, Хто мукамі сваімі і смерцю крыжовай заслужыў нам вечнае шчасце.

2003-2005 г. Паўтара года ? ў парафіі з ініцыятывы і па запрашэнні кс.-пр. працавалі сёстры-уршулянкі Яна і Багуслава. Згодна са статутам свайго ордэна яны праводзілі катэхізацыю дзяцей, а таксама апекаваліся састарэлымі людзьмі.

24 снежня 2003

ПАСТЭРКА

Гэта урачыстая Імша св. на Божае Нараджэнне, адбывалася ў 23 гадзіны. Мы вельмі рыхтаваліся да гэтай Імшы. Хацелася, каб усё было надзвычай прыгожа.

У апошнія дні перад святам у касцёле мы рыхтавалі „стаенку”, A хор рыхтаваў спеў з усіх сваіх сіл. На Імшы ўсё было прыгожа. Прыгожа ў касцёле, прыгожа на душы! Усе радуюцца і ўсміхаюцца! Бо нарадзіўся Езус - наш Збаўца.

У кастрычніку 2005 г. адбылася Прыміцыйная Імша Валерыя Орсіка ў нашым касцёле. Разам з новапрэзбітарам Св. Імшу адпраўлялі кс.-пробашч і ... . Пасля Імшы кс. Валеры...

2005 г.

У лютым 2005 года памёр бацька дыякана Уладзіміра Шымковіча. На пахаванне прыехалі сябры, аднакурснікі з Гродзенскай духоўнай семінарыі. Св. Імшу адпраўляў дэкан Пастаўскага дэканату кс. сэрцанін Анджэй Возьняк.

У гэтым жа годзе ў кастрычніку з жыцця пайшла і мама, на той час ужо ксяндза Уладзіміра.

2004

Адна з прыгожых традыцый, што існуюць у Лынтупскай парафіі – урачыстая працэсія на свята Божага Цела па вуліцах мястэчка. Пасля Св. Імшы людзі з харугвамі выходзяць з касцёла. Маладыя дзяўчаткі ўсыпаюць дарогу пялёсткамі кветак перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Узносіцца да нябёс прыгожы спеў. Працэсія накіроўваецца на вуліцу Маркава, дзе каля святочна ўбранага крыжа робіцца першы прыпынак: прамаўляецца кароткая малітва, гучыць Божае слова і людзі ідуць далей да наступнага крыжа, што знаходзіцца на галоўным пляцы мястэчка. Там зноў прыпынак. Пасля працэсія кіруецца на вуліцу Марата Казея да трэцяга крыжа і, нарэшце, на вуліцу Красільнікава. Потым вяртаецца ў касцёл, дзе вернікі атрымліваюць Божае благаславенства.

13 лістапада 2004

ПАСВЕДЧАННЕ Ў ДЫЯКАНЫ

З нашай парафіі адбылася паездка ў Гродна на дыяканскія пасведчанні нашага клерыка Ўладзіміра Шымкавіча.Наша моладзь таксама прымала ўдзел у гэтай паездцы. Да Гродна мы ехалі цэлых 5 гадзін. Было вельмі цікава і весела. Св.Імшу і пасведчанне ў дыяканы праводзіў біскуп гродзенскі. Было шмат ксяндзоў з розных парафій. У гэты дзень 16 клерыкаў сталі дыяканамі. Сярод іх наш клерык Уладзімір і клерык з суседняй камайскай парафіі - Алег Півавар.

21 верасня 2004

Да нашай парафіi прыязджаў кс.біскуп з Жэшова - Казімір Гурны. Які з яўляецца ардынарыям кс. Пробашча Паўла Кнурека.

2005

Напярэдадні новага 2006 года ў м. Камаі адбылася сустрэча Лынтупскага і Камайскага кола Сямейнага Касцёла. За святочным сталом за кубачкам гарбаты ішла нязмушанная гутарка пра справы штодзённыя, успамілася мінулае, выказваліся меркаванні наконт будучай супольнай працы ў колах, спяваліся песні, гучалі смех і жарты.

Май 2005 г.

Ужо другі раз у гісторыі касцёла Св. Андрэя Апостала б’юць званы, вітаючы ксяндза-прэміцыянта, ураджэнца Лынтупскай зямлі.

Напярэдадні, у суботу 14 мая, у м. Слабодка нунцый Апостаьскай Сталіцы ў Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч удзяліў Сакрамант Святарства дыякану Уладзіміру Шымковічу.

Урачыстай працэсіяй у атачэнні ўбраных у белае дзяўчат, ксёндз Уладзімір ад хатняга парога накіраваецца ў свой родны касцёл на першую прэміцыйную Імшу. У гэты святочны дзень побач сябры і настаўнікі, сваякі новавысвечанага святара і проста знаёмыя, што прыйшлі раздзяліць радасць моманту. Гамілію прамаўляе кс. Ян Пугачоў.

Пасля Св. Імшы першае... блаславенне ўсіх прысутных у святыні.

2005 г. красавік

Апошні тыдзень сакавіка ўвесь свет не адыходзіў ад экранаў тэлевізараў. У Рыме цяжка хворы Святы Айцец Ян Павел ІІ чарговы раз прадэманстраваў усім нам, як праз невыносныя цярпенні наблізіцца да Хрыста. Да апошняй хвіліны пры памяці спакойна і з радасцю чакаў Св. Айцец хвіліну, калі “Бог возьме мяне да сябе- з жыцця да жыцця”. 2 красавіка 2005 г. Папы не стала... Цяжка выказаць тыя думкі і пачуцці, якія перапаўнялі людзей усяго свету ў гэты дзень і ў наступныя дні развітання з Папам, якога яшчэ пры жыцці называлі Вялікім.

Наша парафія далучылася ў гэтыя дні да агульнай жалобы. Кожны, хто прыходзіў у Касцёл, узіраўся ў твар і вочы Св. Айца, адчуваў смутак і боль і адначасова радасць ад таго, што ён ужо там, куды так прагнуў...

У 2005 годзе пачалася праца па асушэнні тэрыторыі вакол касцёла. Сіламі парафіян былі выкапаныя калодзежы; пракапаныя равы ад падмурка касцёла і да калодзежаў. Матэрыяльную дапамогу ў гэтай справе аказаў дабрачынны каталіцкі фонд з Нямеччыны “Рэновабіс”. Працы, звязаныя з асушэннем, працягваюцца.

Павводле традыцыі за парадкам у парафіяльным доме сочыць гаспадыня. Яна ж клапоціцца а харчаванні святароў, што працуюць на парафіі. З 1991 да 2004 гаспадыняй была Зоф’я Домжа. З 2004 г. па 2005 г. абавязкі гаспадыні выконвала Лукша Галіна. З 2005 г. тым, каб кс.-пробашч быў сваечасова накормлены, апякуецца Таццяна Пашхоўская.

Апошнiя падзеi

Карнавал 2019

  9 студзеня ў араторыі адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей нашай парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб...

Праз грэх Адама

Спампаваць  

Рекалекцыі 12.12.18 Кс. В. Маргуноў

Спампаваць  

Адвэнтовая рэкалекцыя 11.12.18 Кс. Вітал…

Спампаваць  

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ