1459г.

 

Паводле сведчання парафіяльнай кронікі з 1849 годаЛынтупскі парафіяльны касцёл быў закладзены і уфундаваны ў 1459годзеФундатарам быў віленскі ваявода Анджэй ДавгірдовічКасцёл быў пад тытуламі СвАндрэя АпосталаУнебаўзяццяНайсвяцейшай Дзевы Марыі і СвЮрыяБудынак касцёла быў драўляны і праўдападобна захаваўся да пачатку XXстагоддзя,калі на яго мейсцы пабудавана новы мураваны касцёлПаводле пераказу старэйшых людзей драўляны касцёл быў пераданыда адлеглай каля 20 кіламетраў мясцовасці Клюшчаны.

 

1640 г.

 

У 1640 годзе пры касцеле была выбудавана мураваная каплічкауфундаваная праз Аляксандра з Нарыбора Чарніцкага.Праўдападобна каплічка была пад тытулам Святой Тройцы. Пры гэтай каплічцы быў асобны фундуш па 105 рублёў,устаноўлены праўдаадобна ў 1817 г. Пры ім былі асобныя АлтарыстыАстатнім з іх быў ксЯн Янушэвіч,-Лынтупскі вікарый у 50-х гадах ХІХ стагоддзя.

У 1640 г. прыгаданы ўжоАляксандр Чарніцкі уфандаваў таксама прыкасцельны шпітальзроблены з бітай зямлі.

Кроніка з 1849 года перадае паданне, што Аляксандр Чарніцкі з Нарыбовапершы Лынтупскі спадкаемца, а пазней святар іАлтарыста СвТройцыкапліцы мураванайяк яе фундатар мае быць пахаваны ў склапенні пад гэтай капліцайДа сённяшніхчасоў няма следу ад капліцыПадчас рэмонтных працаў каля касцёла выкапана вялікая колькасць касцейБыло таксамамейсца на вышыні правай бочнай навы, дзе было больш цэглы ў зямліМагчыма, што гэта рэшткі пасля капліцы.

 

1849 г.

 

У гэтым годзе была складзена Кроніка парафііякая кажа пра розныя справызвязаныя з мінулымі актуальным стане парафіі.На яе падставе можна ствердзіць, што ў гэтым часе адпраўляліся парафіяльныя адпусты:

-         СвЮрыя Мучанніка,

-         Святой Тройцы,

-         СвАнны,

-         Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі,

-         Урачыстасць пасвячэння касцёла,

-         СвАндрэя Апостала,

-         Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Тагачасны пробашч вызнае, што не пасядае дакументаўпазваляючых на адпраўленне такіх адпустаў.

Колькасць парафіянаў у тым годзе складаламужчын - 2006, жанчын - 2061.

Касцёл быў упрыгожаны доскаміпраўдападобна ў форме крыжаПаводле характарыстыкі пробашча людзі былі простыя,спакойныяцярплівыяпрацавітыя.

1914 г.

 

Пачатак 20 стогоддзя для парафіяльнай супольнасці адзначыўся значнай падзеяй з прычыны пабудовы новага вялікага мураванага будынку парафіяльнага касцёлаПаводле перададзенай праз людзей інфармацыі, фундатарамі касцёла сталі Юзэф Бышэўскі і Галена Даўгела. Захаваліся чэкі, каторыя сведчаць, што простыя людзі таксама ахфяроўвалі свае грошына будоўлю. Новы касцёл у стылі нэакласіцызму быў кансэкраваны ў 1914 г. Перажыў фашысцкую акупацыю, не быў замкнёны і адабраны ў час бальшавізму, і стаіць да сённяшняга д

ня.

 

1933 г.

 

У 1934 г. мясцовы пробашч кс. ЮзэфПакальніс зрабіў парафіяльны спіс, паводле каторага даведваемся пра сытуацыю Лынтупскай парафіі ў 1933 г.

Народжаных:

-         увогуле – 191,

-         у гэтым няшлюбных – 5.

Памерлых:

-         увогуле – 75,

-         у гэтым самагубцаў – 1.

Шлюбаў – 71.

Агульная колькасць парафіян на дзень 31.ХІІ.1932 г. – 6370.

 

Колькасць парафіян паводле нацыянальнасці:

-         палякі – 283,

-         літоўцы – 175,

-         беларусы – 6027,

-         немцы – 1.

Колькасць жыхароў ў парафіі паводле веравызнання:

-         кальвіны – 2,

-         праваслаўныя – 11,

-         вызнаўцы юдаізму – 153,

-         вызнаўцы ісламу – 27,

-         стараверы – 987.

 

1942 г.

 

19 і 20 мая 1942 года мела мейсца вялікая трагедыя ў нашай парафіі. Нямецкія акупанты далі прыказ забіцця нашых парафіян у месць за дакананне нападу на нямецкага афіцэра па прозвішчы Бэк. У гэтых днях забіта каля 180 жыхароў нашай парафіі. Былі гэта мужчыныад 16 года жыцця. Як перадаюць старэйшыя асобы, савецкія партызаны забілі нямецкага афіцэра, у адказе на гэта немцы ішлі і забіралі мужчын з дамоў пад прадлогам аблавы на партызанаў з віламі і косамі. Потым растралялі гэтых мужчын. Іхняе супольныя магілы да сёння знаходзяцца ў нашай парафіі. Адна з іх знаходзіцца пры сённяшняй вуліцы Галубкова (ранейшая Свянцанская). У камуністычных часах пастаўлена там помнік з надпісам, які кажа пра смерць савецкіх грамадзян. Парафіяне тайна сарвалі звязду і на версе паставілі крыж. Ксёндз Ян Шуткевіч разам з парафіянамі змясціў у касцеле ў капліцы Св. Анны крыж і табліцы з прозвішчамі, прыпамінаючыя гэтую падзею.

 

1944 г.

 

Разам з паўторным прыйсцем Чырвонай Арміі і савецкай улады ў гісторыі нашай парафіі наступілі таксама змены. У перыядзе ІІ Рэчпаспалітай парафіі належала зямля ў Лынтупах і ваколіцы, каторая да сённяшняга дня не звернута. Распачаўся цяжкі час для Касцёла, таксама і для нашай парафіі. Парафіяне ў страху і ў таямніцы прыступалі да Сакрамантаў у іншых парафіях. Настаўнікі пільнавалі, каб дзеці не ўдзельнічалі ў рэлігійным жыцці парафіі. Жыхары вёскі Кавалі разказвалі пра падзею, калі настаўніца выклікала дзяцей перад школу, дзе знаходзіўся крыж, сказала, што калі Бог існуе, дык няхай яе пакарае (ці заб’е ? ). Потым крыж звалілі. У начы цехнічка, якая працавала ў школе, узяла з крыжа фігуру і захавала ў сябе. Сёння гэтая фігура знаходзіцца на крыжы ў катэхітычным класе, дзе вучацца дзеці.

 

 

1959 г.

 

У снежні1959 годзе памер кс. Рышард Казімеж Гжэгорчык, лынтупскі пробашч. Ксёндз Гжэпоўчык нарадзіўся 05.10.1914 г. Поўніў функцыю пробашча парафіі Лунтупы з 17. 12. 1945 г. Памёр пры нявыяснённых абставінах 19.12.1959 г. Як пераказваюць некаторыя, ягонае мёртвае цела знойдзена на плебаніі. У парафіі хадзілі розныя дагадкі на тэмат яго смерці: адні падавалі за прычыну смерці пабіце, іншыя казалі пра натуральную прычыну, звязаную з высокім даўленнем ў ксяндза пробашча. Пахароны адбыліся 22 снежня 1959 г. і сабралі шмат верных. Ксёндз Гжэпоўчык быў святаром з Зграмаджэння ксяндзоў Салезьянаў. Яго магіла знаходзіцца перад уваходам да касцёла.

 

Сучаснасць

 

З 1987 г. унашай парафіі працаваў кс. Ян Шуткевіч. Праца яго мела пастаяны характар, у адрознені ад папярэдніх гадоў гісторыі парафіі, калі святар з сваёй паслугай да лынтупскага касцёла прыязджаў толькі час ад часу. У часе калі ў парафіі не было пастаяннага святара прыязджаў кс. Луцыян Паўлік з Задарожа, якое знаходзілася ў адлегласці 150 км ад Лынтупскай парафіі.

         Кс. Ян Шуткевіч у сваёй дзейнасці выказаў асаблівую клопат ў аднаўленні даручаных яму касцёлаў. У часе яго паслугі ў Лынтупскай парафіі быў адноўлены ўнутраны выгляд касцёла. Адрэстаўраваныя фрэскі і перабудаваны галоўны алтар. Касцёл дзякуючы адноўленым фрэскам лепей выглядаў. Кс. Ян быў вельмі энэргічным і станоўчым душпастырам, з апавесцяў парафіян. Яго місыйная адукацыя дапамагала яму клапаціцца пра духоўнае жыццё ў парафіі. Рамантаваў таксама касцёлы ў Камаях і ў Паставах. Цяпер жыве і працуе ў Вільні, дзе справуе паслугу ў Касцёле дзе літургія адбываецца на беларускай мове.

З 1990 г. па 2000 г. у парафіі працаваў ксёндз-сэрцанін Чэслаў Куцмеж з Тарноўскай дыяцэзіі. У свае рукі малады ксёндз прыняў незайздросную спадчыну. Толькі скончыліся гады ваяўнічага атэізму, духоўнае жыццё парафіі ляжала ў руінах. Але ксёндз Чэслаў з адвагай і рашучасцю ўзяўся за справу адраджэння веры. І зерне, што ён рассяваў у душах людзей дало плён. Касцёл напоўніўся дзецьмі, моладзю; з’явіліся першыя пакліканні; узніклі і пачалі развівацца рэлігійныя супольнасці. У 1995 г. кс. Чэслаў пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў м. Камаі, але і далей апекаваўся Лынтупскай парафіяй. 

Апошнiя падзеi

Карнавал 2019

  9 студзеня ў араторыі адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей нашай парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб...

Праз грэх Адама

Спампаваць  

Рекалекцыі 12.12.18 Кс. В. Маргуноў

Спампаваць  

Адвэнтовая рэкалекцыя 11.12.18 Кс. Вітал…

Спампаваць  

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ