-Мой тата нарадзіўся ў дзень Святога Юзафа і атрымаў пры хрышчэнні гэтае цудоўнае імя. Але не толькі імем падобны тата на Святога.Усё сваё жыццё ён з’яўляецца для нас прыкладам: у адносінах да Бога, да іншых людзей,да нас ,сваіх дзяцей.Сваю веру тата імкнуўся перадаць нам.Кожная нядзеля была святам,усёй сям’ёй збіраліся да касцёла,а пасля касцёла машынай ехалі кудысьці адпачываць. Нас,дзяцей,вельмі захаплялі гэтыя паездкі. Тата ўсё сваё жыццё пражыў для нас. Будаваў дамы, клапаціўся, каб пакінуць што-небудзь нам, сваім дзецям.Я ганаруся сваім татам і дзякую Богу, што ён у нас ёсць.

-Майго таты ўжо няма на гэтым свеце адзінаццаць гадоў,засталася толькі памяць у сэрцы.Успамінаю яго з ружанцам у руках,часта нават прачынаючыся сярод ночы,я бачыла,як ён моліцца.Ён і мяне навучыў размаўляць з Богам,звяртацца да Яго ў кожнай патрэбе.Кожны вечар тата дзякаваў Богу за пражыты дзень,за ўсё,што было ў ім. У нашым доме заўсёды адпраўляліся розныя набажэнствы,збіраліся людзі з усёй вёскі,маліліся,спявалі.Тата ніколі і ні з кім не сварыўся,я ніколі не бачыла яго п’яным.Заўсёды ў руху,у справах,у клопатах.Вельмі любіў нас дзяцей,а потым і ўнукаў. Шмат добрага бачылі мы ад таты,многаму навучыў ён нас,але самы каштоўны дар---дар веры.

-Я часта думаю, які Ён—Бог.Кажуць,як тата.Гэтак сама любіць і клапоціцца пра кожнага з нас, сваіх дзяцей.Цяжка ў гэта паверыць, калі ў жыцці не мела прыкладу Такога бацькі.Ніколі не трымаў мяне на каленках,ніколі не пагладзіў па галаве,ніколі не пахваліў ці хоць бы проста звярнуў у які-небудзь спосаб увагу. З дзяцінства памятаю: тата п’яны,значыць,мама будзе зноў плакаць,злавацца,крычаць; тата не п’яны і значыць сам злы,незадаволены,а гэта яшчэ горш,бо трэба сачыць,каб не трапіць пад гарачую руку.Так і раслі.Толькі любоў,якую ён павінен быў даць нам і не даў,мы шукалі потым па свеце і вядома не знаходзілі.Бо немагчыма знайсці.Гэта Бацькоўская любоў,любоў Таты.

Якая яна?Яго ўжо няма на свеце,а ў мяне большая частка жыцця за плячамі.Якая ж яна, гэтая любоў?

Апошнiя падзеi

Карнавал 2019

  9 студзеня ў араторыі адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей нашай парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб...

Праз грэх Адама

Спампаваць  

Рекалекцыі 12.12.18 Кс. В. Маргуноў

Спампаваць  

Адвэнтовая рэкалекцыя 11.12.18 Кс. Вітал…

Спампаваць  

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ