17 сакавіка 2018 года ў парафіяльным Араторыўме імя Маткі Тэрэзы з Калькуты, што дзейнічае пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, адбыўся ІІІ Біблійны конкурс для дзяцей.

    У гэтым годзе конкурс адбыўся падчас Вялікага Посту, таму дзеці атрымалі заданне прачытаць “Муку Пана нашага Езуса Хрыста паводле Евангелля св. Яна”. За месяц раней кожны, хто пажадаў узяць удзел у конкурсе, атрымаў фрагмент заданага Евангелля.

  Дзеці падышлі да конкурсу вельмі адказна: рыхтаваліся дома, а таксама на сустрэчах у Араторыўме, - таму ўсе дзеці, якія ўзялі ўдзел у конкурсе, атрымалі высокія балы.

 

  Першае месца атрымалі сёстры: Дзіяна Цюкша з 7 класа і Рэната Цюкша з 8 класа. Дзяўчынкі атрымалі 100%, адказалі правільна на ўсе пытанні.

 Другое месца: Рэната Макрыцкая з 7 класа і Ангеліна Сняжкова з 7 класа

  Трэцяе месца: Анастасія Шпынёва з 4 класа і Таццяна Руткоўская з 7 класа

  Пераможцы атрымалі цудоўныя ўзнагароды: Святое Пісанне, гульні і школьныя прылады. Дзякуем ксяндзу Пробашчу і спадарыні Элі Хмылка за працу ў журы.

  Конкурс арганізавала с. Люцына Вонс. .

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ