17 – 18 лютага адбыўся фармацыйны выезд для дзяўчат, якія пасля канікулаў далучыліся да супольнасці “Дабрыня” і рыхтуюцца быць аніматарам. Супольнасць “Дабрыня” асноўваецца на педагогіцы бл. Э.Баяноўскага, які з’яўляецца першым яе Апекуном i i св. Маці Тэрэзы з Калькуты – яднае моладзь вакол ДАБРА. Дзяўчаты ўдзельнічалі ў сустрэчах, якія мелі на мэце даць ім магчымасць развівацца ў пяці галінах:

1. Рэлігійнае жыццё – дзяўчаты ўдзельнічалі ў Святой Імшы ў Санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, пад кіраўніцтвам старэйшых Аніматарак рыхтавалі і праводзілі малітвы, глядзелі фільм “Гісторыя Езуса Хрыста”.

2. Сэнс службы – сумесная паездка дала магчымасць дапамагчы адно аднаму, паслужыць падчас выканання розных заданняў і падзяліцца падарункамі.

3. Выпрацоўка характару – дзяўчаты вывучалі задачы і абавязкі Аніматара Дабрыні.

4. Практычны сэнс – самастойна гатавалі ежу, палілі вогнішча. 5. Здароўе і фізічная падрыхтоўка – выконваючы за пэўны час спартыўныя заданні, шукалі ў лесе схаваны скарб. Бавіліся на горцы. Дзякуем усім, хто дапамог так прыгожа перажыць гэты час.

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ