10 студзеня 2018 ў парафіяльным араторыі адбылася аплаткавая сустрэча.
У спатканні прынялі ўдзел дзеці, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністранты, дзяўчынкі, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёры. Усіх разам было 60 чалавек.
     Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с.Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткай. Варта звярнуць увагу, што араторый - гэта месца сустрэч для ўсіх дзяцей, якія пражываюць у Лынтупах і Палессе, а гэта не толькі дзяці з сем'яў каталікоў, але таксама праваслаўныя і стараверы.
     Такое спатканне дало магчымасць усім разам узнясці хвалу Богу ў Таямніцы Божага Нараджэння, а таксама пазнаць каталіцкія традыцыі і звычаі перажываных Свят.
     Сустрэча разпачалася з чытання фрагмента Святога Пісання аб Божым Нараджэнні і малітвы. Потым дзеці дзяліліся аплаткай, складаючы адзін аднаму пажаданні.
    Прысутнасць валанцёраў, дзяжурных стала выключнай магчымасцю для выражэння дзецьмі шчырых пажаданняў і слоў падзякі за іх самаадданую працу ў араторыі. За іх сэрца і клопат, якія аддаюць для самых маленькіх, ахвяруючы свой вольны час.
    Было шмат спеваў, калядак і пачастункаў. Добра было разам, у супольнасці калег і сябровак, сесці за багата накрыты стол, каб паразмаўляць і парадавацца прысутнасці іншых.

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ