IMG 8f5d4f90a51ebc7115b286c536452082 V11 лістапада 2017 года ў нашай парафіі адбылася дэканальная сустрэча моладзі. Галоўнай тэмай гэтага спаткання было: "Трэба, каб маладосць была ўзрастаннем".

У сустрэчы прынялі ўдзел 60 маладых дзяўчат і хлопцаў з чатырох парафій нашага дэканату: з парафіі Св. Юды Тадэвуша з Лучаю, з парафіі Езуса Міласэрнага і парафіі Св. Антонія з Пастаў, з парафіі Св. Арханёла Міхаіла з Варапаева і нашай парафіі.

Моладзь выслухала канферэнцыю, якаю падрыхтаваў кс. Аляксей Асон. Усе былі падзелены на групы. Хлопцы разважалі над тэмай: "Вучыся кантраляваць  сваё цела", а дзяўчыны - "Вучыся кіраваць сваімі эмоцыямі". Пасля была Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой моладзь мела магчымасць прыняць сакрамэнт споведзі, удзельнічалі ў святой Імшы.

Было шмат  смачнага печыва, гарачай ежы і танцаў.

Спатканне прайшло ў вельмі прыемнай атмасферы. Маладыя людзі мелі магчымасць у супольнасці аднагодкаў умацаваць сваю веру, паразмаўляць на складаныя тэмы, пачуць адказы на пытанні, якія іх цікавяць і завязаць новыя сяброўскія адносіны.

Няхай Бог будзе праслаўлены за дар гэтай сустрэчы.

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ