DSC01422   Апостальская супольнасць “Дабрыня” пад кіраўніцтвам с.Люцыны падрыхтавалі Містэрыю Пасхальную “Езус заўсёды з намі”. Прадстаўленне было паказана два разы, 17 і 22 красавіка ў школе і клубе ў Лынтупах.
    Аніматары паказалі сцэнкі з сучаснага жыцця, у якіх чалавек перажывае розныя складаныя досведы, такія як вайна, хвароба, алкагалізм у сям'і, смерць блізкіх і якія выклікаюць у ім глыбокія пытанні пра сэнс жыцця, пра прысутнасць Бога. Падчас прадстаўлення Езус праходзіў праз усе гэтыя складаныя сітуацыі несучы крыж.
Адна з дзяўчынак у час прадстаўлення разтлумачыла сваёй сяброўке, што Езус Хрыстус ніколі не пакідае нас адных у цяжкасцях, што:
   „Ён таксама пакутаваў. Ніхто так, як Ён, не зможа зразумець іншых.
Ён прайшоў праз усё, праз розныя пакуты, адрачэнне, нянавісць, боль расставання.
Ён памёр на крыжы за мяне і за цябе– з любові да нас. Як ты можаш казаць, што
Ён абыякавы???!!!! Дзеля мяне і дзеля цябе Уваскрос, каб даць нам сапраўднае ЖЫЦЦЁ, сапраўднае шчасце...”
    У канцэрце таксама спявала Дзіяна Літвіновіч, а дзяўчаты з танцавальнага гуртка парафіяльнага араторыўма паказалі свае танцы.

Фота

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ