PB050020       5 лістапада 2016 года ў Паставах адбылася першая дэканатная сустрэча моладзі. У сустрэчы прынялі ўдзел моладзь з Варапаеўскай, Дунілавічскай, Пастаўскай і Лынтупскай парафій. Пачалося ўсё агульнай малітвай на ружанцы, якую праводзіла моладзь. Пасля яе была святая Імша, у часе якой слова Божае прамовіў наш кс. пробашч Павел Кнурэк. Моладзь з вялікай цікавасцю слухала словы кс.пробашча аб ролі пачуццяў і будаванню ўзаемных адносін, асабліва ў маладых, якія выхоўваюцца ў сем'ях з праблемай алкаголю. Пасля ўсіх частавалі бутэрбродамі. Моладзь з вялікай радасцю прыняла ўдзел у вясёлым вечары, падчас якога мелі магчымасць пазнаёміцца і разам патанцаваць. Сустрэча прайшла ў вельмі прыемнай атмасферы.

Апошнiя падзеi

Карнавал 2019

  9 студзеня ў араторыі адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей нашай парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб...

Праз грэх Адама

Спампаваць  

Рекалекцыі 12.12.18 Кс. В. Маргуноў

Спампаваць  

Адвэнтовая рэкалекцыя 11.12.18 Кс. Вітал…

Спампаваць  

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ