Рекалекцыі 12.12.18 Кс. В. Маргуноў

Спампаваць

 

Адвэнтовая рэкалекцыя 11.12.18 Кс. Віталій Маргуноў

Спампаваць

 

Андрэйкі 2018

    Набліжаючыся Адвэнт і парафіяльны адпуст ў гонар Св. Андрэя Апостала стаў падставай для таго, каб у сераду, 28 лістапада ў нашым парафіяльным араторыўме адбылася святочная сустрэча - Андрэйкі. У забавах прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтуп і Палесся. Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе дзеці частаваліся цукеркамі і пячэннем. Сустрэча прайшла ў вельмі радаснай атмасферы.

Больш падрабязна

Восеньская вандроўка Дабрыні

 


27 кастрычніка 2018 года моладзь вырушыла ў фармацыйна-рэкрэацыйную трохдзённую вандроўку да Віцебска па запрашэнні Сясцёр Служабнічак с. Антоніі і с. Мажэны.
     Моладзь удзельнічала ў малітве, у фармацыйных сустрэчах на тэму “Сувязі”. Падчас сустрэч асаблівая ўвага была звернута на навучанне будаваць узаемаадносіны, заснаваныя на дыялогу і размове. Маладыя людзі маглі ўбачыць, якую вялікую пагрозу нясе няўмелае карыстанне даступнымі сродкамі сувязі: укантакце, фэйсбук, перапіска адно да аднаго без рэальнай сустрэчы.
     Хлопцы ўдзельнічалі ў спатканні, падчас якога нанава адкрылі, якім вялікім дарам і гонарам з’яўляецца міністранцкая паслуга. Вывучалі літургію, яе асобныя этапы, каб з большым разуменнем выконваць сваю паслугу пры алтары.
    Маладыя людзі мелі магчымасць паглядзець фільм 3D у Віцебскім кінатэатры, з дапамогай с. Мажэны пазнаёміліся з новымі прыяцелямі, якія наведваюць пакой адпачынку пры Касцёле Св. Антонія, дзе мы і жылі. Шмат было і розных гульняў, спеваў і танцаў.
    Дзякуем Сёстрам з Віцебскай супольнасці за запрашэнне і магчымасць правесці некалькі дзён восеньскіх вакацый у такой мілай і сардэчнай атмасферы.

Пілігрымка валанцёраў да Маці Божай Фацімскай у Беларусі

     З надыходам месяца кастрычніка было звязана рашэнне правесці дзень успаміну добраахвотніцтва 22 верасня 2018 года у Шуміліне, у Дыяцэзіяльным Санктуарыі Маці Божай Фацімскай.

    Нам трэба было пераадолець 350 км, таму з Лынтупаў мы адправіліся вельмі рана. Пасля прыбыцця на месца Пробашч і Кусташ Санктуарыя кс. Андрэй Юхневіч ОМІ правёў для нас прыгожую канферэнцыю на тэму “Ружанцовая малітва”.

    Кс. Андрэй звярнуў асаблівую ўвагу на ружанцовую малітву ў кантэксце фацімскіх аб’яўленняў, падкрэсліўшы вялікую яе вартасць. Ён заахвоціў да разважання ружанцовых таямніц разам з Марыяй, якая ўсе падзеі з жыцця свайго ўмілаванага Сына разважала і захоўвала ў сваім сэрцы, а таямніцы ружанца – гэта менавіта і ёсць гэтыя падзеі. Падзеі, у якіх кожны з нас можа знайсці сябе, бо ўсе мы ў жыцці перажываем і радасць, і боль.Молячыся на Ружанцы, разважаючы таямніцы з жыцця Езуса, у нас ёсць шанс навяртацца і прыняць пакуту. Бо малітва – гэта сустрэча з Панам, які перамяняе нашыя сэрцы. Аб усім гэтым прасіла Марыя ў Фаціме: аб ружанцовай малітве, навяртанні і пакуце.

    Пасля канферэнцыі была Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і магчымасць скарыстацца сакрамантам паяднання. А 12-й гадзіне мы прынялі ўдзел у Святой Імшы, молячыся аб Божым Благаславенні і апецы Марыі для дзяцей, якім дапамагаем у Парафіяльным Араторыўме. Дзень успаміну скончыўся абедам на свежым паветры ля вогнішча.

    Пасля абеду мы паехалі ў Віцебск. Там мы пачулі гісторыю горада і звязаную з ім гісторыю Каталіцкага Касцёла. Мы наведалі Касцёл св. Барбары, які адзіны перажыў найцяжэйшыя часы пераследу, Катэдру, а таксама месца, дзе перад разбурэннем знаходзіўся Касцёл св. Антонія. Духоўна ўзмоцненыя, поўныя радасці і сяброўства, з новымі сіламі вярнуліся мы ў Лынтупы.

Больш падрабязна

Распарадак заняткаў ў араторыуме 2018

                

 

 

Распарадак заняткаў ў араторыуме

                

 

 

Біблійны конкурс 2018

    17 сакавіка 2018 года ў парафіяльным Араторыўме імя Маткі Тэрэзы з Калькуты, што дзейнічае пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, адбыўся ІІІ Біблійны конкурс для дзяцей.

    У гэтым годзе конкурс адбыўся падчас Вялікага Посту, таму дзеці атрымалі заданне прачытаць “Муку Пана нашага Езуса Хрыста паводле Евангелля св. Яна”. За месяц раней кожны, хто пажадаў узяць удзел у конкурсе, атрымаў фрагмент заданага Евангелля.

  Дзеці падышлі да конкурсу вельмі адказна: рыхтаваліся дома, а таксама на сустрэчах у Араторыўме, - таму ўсе дзеці, якія ўзялі ўдзел у конкурсе, атрымалі высокія балы.

Больш падрабязна

„Дабрыня” ў Гудагаі 2018

17 – 18 лютага адбыўся фармацыйны выезд для дзяўчат, якія пасля канікулаў далучыліся да супольнасці “Дабрыня” і рыхтуюцца быць аніматарам. Супольнасць “Дабрыня” асноўваецца на педагогіцы бл. Э.Баяноўскага, які з’яўляецца першым яе Апекуном i i св. Маці Тэрэзы з Калькуты – яднае моладзь вакол ДАБРА. Дзяўчаты ўдзельнічалі ў сустрэчах, якія мелі на мэце даць ім магчымасць развівацца ў пяці галінах:

1. Рэлігійнае жыццё – дзяўчаты ўдзельнічалі ў Святой Імшы ў Санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, пад кіраўніцтвам старэйшых Аніматарак рыхтавалі і праводзілі малітвы, глядзелі фільм “Гісторыя Езуса Хрыста”.

2. Сэнс службы – сумесная паездка дала магчымасць дапамагчы адно аднаму, паслужыць падчас выканання розных заданняў і падзяліцца падарункамі.

3. Выпрацоўка характару – дзяўчаты вывучалі задачы і абавязкі Аніматара Дабрыні.

4. Практычны сэнс – самастойна гатавалі ежу, палілі вогнішча. 5. Здароўе і фізічная падрыхтоўка – выконваючы за пэўны час спартыўныя заданні, шукалі ў лесе схаваны скарб. Бавіліся на горцы. Дзякуем усім, хто дапамог так прыгожа перажыць гэты час.

Аплаткавая сустрэча y Лынтупax

  10 студзеня 2018 ў парафіяльным араторыі адбылася аплаткавая сустрэча.
У спатканні прынялі ўдзел дзеці, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністранты, дзяўчынкі, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёры. Усіх разам было 60 чалавек.
     Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с.Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткай. Варта звярнуць увагу, што араторый - гэта месца сустрэч для ўсіх дзяцей, якія пражываюць у Лынтупах і Палессе, а гэта не толькі дзяці з сем'яў каталікоў, але таксама праваслаўныя і стараверы.
     Такое спатканне дало магчымасць усім разам узнясці хвалу Богу ў Таямніцы Божага Нараджэння, а таксама пазнаць каталіцкія традыцыі і звычаі перажываных Свят.
     Сустрэча разпачалася з чытання фрагмента Святога Пісання аб Божым Нараджэнні і малітвы. Потым дзеці дзяліліся аплаткай, складаючы адзін аднаму пажаданні.
    Прысутнасць валанцёраў, дзяжурных стала выключнай магчымасцю для выражэння дзецьмі шчырых пажаданняў і слоў падзякі за іх самаадданую працу ў араторыі. За іх сэрца і клопат, якія аддаюць для самых маленькіх, ахвяруючы свой вольны час.
    Было шмат спеваў, калядак і пачастункаў. Добра было разам, у супольнасці калег і сябровак, сесці за багата накрыты стол, каб паразмаўляць і парадавацца прысутнасці іншых.

Апошнiя падзеi

Карнавал 2019

  9 студзеня ў араторыі адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей нашай парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб...

Праз грэх Адама

Спампаваць  

Рекалекцыі 12.12.18 Кс. В. Маргуноў

Спампаваць  

Адвэнтовая рэкалекцыя 11.12.18 Кс. Вітал…

Спампаваць  

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ