3 лістапада 2016г.уараторыўме прайшоўя шчэадзін дзень супольнасці "Дабрыня". Спатканне пачалося ў чацверу 10.00 ,а скончылася ў пятніцуў 11.00.
Аніматары прынялі ўдзел у дзьвух канферэнцыях на тэму малітвы, якія правёў кс.пробашч.Разважалі аб перажываных днях у касцёле. Было шмат сур'ёзных пытанняў, звязаных з хрысціянскім перажываннем смерці і пакліканнем да неба.
Аніматары ўдзельнічалі ў святой Імшы, наведалі могілкі, дзе супольна маліліся за сваіх блізкіх памерлых. Было шмат агульных спеваў, гульняў і забаў , а таксама сумесна прыгатаваны салодкі стол.
Будзь праслаўлёны, Божа, за дар выдатна пражытых імгненняў, і благаславі ўсіх, хто нам робіць дабро.
15 кастрычніка 2016 года Апостальская супольнасць „Дабрыня„ наведала жыхароў дома састарэлых у Лынтупах.
Аніматары паказалі казку "Кветка дабрыні" і некалькі танцаў. На развітанне праспявалі песні, з якімі пазнаёміліся ў час рэкалекцый на канікулах. Спадканне прайшло ў вельмі прыемнай атмасферы. Для супольнасці “Дабрыня” гэта чарговае наведванне пажылых людзей на заканчэнне Года Божай Міласэрнасці.
Будзь праслаўлёны Пане за дар гэтага ўнікальнага года, падчас якога мы мелі магчымасць прыняць і падзяліцца міласэрнай любоўю з іншымі.
17 верасня ў нашай парафіі адбылася чарговая пілігрымка ў рамах Года Міласэрнасці, да нацыянальнага санктуарыя ў Будславе (Мінска-Магілёўская архідыяцезія). У вёсцы Будслаў, што ў Маладзечанскім раёне, знаходзіцца самы вядомы санктуарый ў Беларусі. У гэтай святыні знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай, якая з’яўляецца апякункай нашай краіны.
Вёска Будслаў у архіўных запісах згадваецца ў 1504 годам, калі Вялікі Князь Літоўскі Аляксандр Ягелон падарыў кляштару бэрнардынаў 600 моргаў лесу каля ракі Сэрвач. Спачатку тут пасяліўся адзін з братоў, а затым да яго далучыліся іншыя бэрнардыны, якія ў 1530 г. пабудавалі ў гэтым месцы невялікую капліцу.
Падрыхтаваў кл. Алег Хмылко паводле “Святая Імша. 100 пытанняў і адказаў, Лукаш Кубяк, Мінск 2012”
Літургія слова паходзіць ад юдэйскіх сінагагальных абрадаў. Акрамя здзяйснення культу ў святыні, юдэі сустракаліся ў сінагогах, каб чытаць Закон і Прарокаў, а таксама прасіць Божай ласкі для ўсяго народу. Закон (Тора — пяць першых кніг Старога Запавету) чытаўся пастаянна. У кожны шабат чытаўся чарговы фрагмент тэксту, а чытанні з кніг прарокаў выбіраліся адвольна, так, каб яны адпавядалі ўрыўку з Закона.
27 жніўня 2016 года ў нашай парафіі мы прымалі прадстаўнікоў парафій, якія працуюць па праекце “Аднова парафіі”. Па гэтым метадзе ў нашай дыяцэзіі працуюць парафіі Святога Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага з Пастаў, парафіі з Опсы, Далёкіх, Глыбокага і наша. На сустрэчы абмяняліся вопытам працы за апошні час, працавалі ў групах, разважаючы Божае слова, удзельнічалі ў канферэнцыях, прысвечаных разважанню Божага Слова і Божай Міласэрнасці. Сустрэча закончылася ўрачыстай Святой Імшой, якую цэлебравалі святары з названых парафій.
Католический сайт
Распазнаць дух антыхрыста
Спампаваць
Спампаваць