25 чэрвеня падчас св.Імшы дэкан Пастаўскага дэканату ксёндз Павел Самсонаў прадставіў кс.Аляксандра Барана, новага пробашча нашай парафіі.
Ад імя ўсіх парафіян сямейная пара Вашкінэль прывітала новага пробашча сардэчнымі словамі і кветкамі.
Ксёндз пробашч Аляксандр мае 49 год, нарадзіўся ў Слабодцы, каля Браслава, скончыў архітэктурны, да святарства рыхтаваўся ў Чэнстахове ў Польшы.Апошнія 8 год быў пробашчам парафіі ў Новалукомлі.
Кс. Аляксандр прысягнуў перад усімі вернікамібыць верным касцёлу
і клапаціцца аб нашым духоўным жыцці. Ён сказаў: "З гэтага моманту мы будзем разам маліцца, разам перажываць радасці і цяжкасці”. Даверыў сваё служэнне Марыі, Маці Божай Міласэрнасці, вобраз якой мы ўшаноўваем у нашым парафіяльным касцёле.
Жадаем Вам плённага служэння ў нашай парафіі !
Служэнне святара – вялікая адказнасць!
Супольна крочыць з Богам па жыцці
І пасвіць Божы статак, часам цяжка,
Але святар павінен з годнасцю ісці,
Ісці наперад цяжкасцям, турботам,
Ісці, калі пануе ў сэрцы неспакой,
Заўжды наперад крочыць разам з Богам,
Надзею запаліць у велічы святой.
І ажывіць надзеяй тыя сэрцы,
Што так шукаюць Бога кожны дзень,
Тады любоў бязмежная пральецца,
І кожны атрымае, што хацеў.
Поважаны ксëндз Павел!
Мы атрымалі тое, што хацелі. Вы ажывілі нашыя сэрцы і нам вельмі цяжка з Вамі развітвацца. Вы сталі частачкай нашага жыцця, частачкай нашай парафіяльнай гісторыі. Дзякуем Пану Богу, што даў нам такого Духоўнага настаўніка.
Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, людской дабразычлівасці, аптымізму. А мы будзем атуляць Вас сваëю малітвай. Дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі і просім за ўсë прабачэння.
11 мая 2017 года дзяўчынкі з танцавальнага гуртка"Вясёлка", што дзейнічае пры нашым парафіяльным араторыі, разам з с.Люцынай паехалі ў Шуміліна, каб праслаўляць Бога ў 100-ю гадавіну аб'яўлення Маці Божай ў Фаціме і маліцца на ружанцы ў інтэнцыях, паказаных праз Марыю.
Адправіліся на цягнікуўжо ў чацвер вечарам. Прыехалі ў Віцебск у пятніцу раніцай. Там карысталіся гасціннасцю сясцёр законных с.Антоніі і с.Мажэны. Пасля абеду прынялі ўдзел у канцэрце ў тамтэйшым доме састарэлых. Дзеці з парафіі св. Антонія з Віцебска разам з с.Maжэнай паказалі сцэнку, пантаміму пасхальную, а мы падаравалі нашы танцы. Вечарам прынялі ўдзел у святой Імшы і маёвых набажэнствах ў парафіі, дзе ў цяперашні час працуе с.Aнтонія.
Раніцай 13 мая мы адправіліся ў Шуміліна.
Католический сайт
Распазнаць дух антыхрыста
Спампаваць
Спампаваць