17 сакавіка 2018 года ў парафіяльным Араторыўме імя Маткі Тэрэзы з Калькуты, што дзейнічае пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, адбыўся ІІІ Біблійны конкурс для дзяцей.
У гэтым годзе конкурс адбыўся падчас Вялікага Посту, таму дзеці атрымалі заданне прачытаць “Муку Пана нашага Езуса Хрыста паводле Евангелля св. Яна”. За месяц раней кожны, хто пажадаў узяць удзел у конкурсе, атрымаў фрагмент заданага Евангелля.
Дзеці падышлі да конкурсу вельмі адказна: рыхтаваліся дома, а таксама на сустрэчах у Араторыўме, - таму ўсе дзеці, якія ўзялі ўдзел у конкурсе, атрымалі высокія балы.
17 – 18 лютага адбыўся фармацыйны выезд для дзяўчат, якія пасля канікулаў далучыліся да супольнасці “Дабрыня” і рыхтуюцца быць аніматарам. Супольнасць “Дабрыня” асноўваецца на педагогіцы бл. Э.Баяноўскага, які з’яўляецца першым яе Апекуном i i св. Маці Тэрэзы з Калькуты – яднае моладзь вакол ДАБРА. Дзяўчаты ўдзельнічалі ў сустрэчах, якія мелі на мэце даць ім магчымасць развівацца ў пяці галінах:
1. Рэлігійнае жыццё – дзяўчаты ўдзельнічалі ў Святой Імшы ў Санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, пад кіраўніцтвам старэйшых Аніматарак рыхтавалі і праводзілі малітвы, глядзелі фільм “Гісторыя Езуса Хрыста”.
2. Сэнс службы – сумесная паездка дала магчымасць дапамагчы адно аднаму, паслужыць падчас выканання розных заданняў і падзяліцца падарункамі.
3. Выпрацоўка характару – дзяўчаты вывучалі задачы і абавязкі Аніматара Дабрыні.
4. Практычны сэнс – самастойна гатавалі ежу, палілі вогнішча. 5. Здароўе і фізічная падрыхтоўка – выконваючы за пэўны час спартыўныя заданні, шукалі ў лесе схаваны скарб. Бавіліся на горцы. Дзякуем усім, хто дапамог так прыгожа перажыць гэты час.
10 студзеня 2018 ў парафіяльным араторыі адбылася аплаткавая сустрэча.
У спатканні прынялі ўдзел дзеці, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністранты, дзяўчынкі, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёры. Усіх разам было 60 чалавек.
Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с.Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткай. Варта звярнуць увагу, што араторый - гэта месца сустрэч для ўсіх дзяцей, якія пражываюць у Лынтупах і Палессе, а гэта не толькі дзяці з сем'яў каталікоў, але таксама праваслаўныя і стараверы.
Такое спатканне дало магчымасць усім разам узнясці хвалу Богу ў Таямніцы Божага Нараджэння, а таксама пазнаць каталіцкія традыцыі і звычаі перажываных Свят.
Сустрэча разпачалася з чытання фрагмента Святога Пісання аб Божым Нараджэнні і малітвы. Потым дзеці дзяліліся аплаткай, складаючы адзін аднаму пажаданні.
Прысутнасць валанцёраў, дзяжурных стала выключнай магчымасцю для выражэння дзецьмі шчырых пажаданняў і слоў падзякі за іх самаадданую працу ў араторыі. За іх сэрца і клопат, якія аддаюць для самых маленькіх, ахвяруючы свой вольны час.
Было шмат спеваў, калядак і пачастункаў. Добра было разам, у супольнасці калег і сябровак, сесці за багата накрыты стол, каб паразмаўляць і парадавацца прысутнасці іншых.
7 студзеня, пасля св.Імшы ў 11 гадзін, у нашым касцёле дзеці з супольнасці “Дабрыня” разам з тэатральным колам, якое дзейнічае пры парафіяльным араторыўме, пад кіраўніцтвам с.Люцыны паказалі сцэнку „Любоў перамагае зло”.
Дзеці, іграючы ў сваіх ролях сучасныя і біблейныя сцэны, вялі гледача да адкрыцця сутнасці перажываных у мінулым часе Свят Божага Нараджэння.
Ісціну гэтага выказаў у канцы прадстаўлення Дзіма Домжа, які іграў ролю журналіста: „Дзякую табе, Божы пасланнік. Цяпер мне зразумела, што ёсць любоў на свеце. Што яна самая важная. Што толькі любоўю можна перамагчы зло”.
Дзякуем маладым выканаўцам за іх падрыхтоўку і чакаем наступнага выступлення :)
30.12.2017 Аніматары супольнасці "Дабрыня" наведалі пажылых людзей, якія жывуць у доме састарэлых у Лынтупах, з нагоды свята Божага Нараджэння. Дзеці падрыхтавалі сценкe „Любоў перамагае зло”, падарылі цукеркі
і cпявалі калядкі.
Спатканне прайшло ў радаснай атмасферы.
Католический сайт
Распазнаць дух антыхрыста
Спампаваць
Спампаваць