9 студзеня ў араторыі адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей нашай парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб праслаўляць Бога ў Таямніцы Божага Нараджэння.       Сустрэча пачалася з чытання ўрыўка з Евангелля паводле Лукі аб нараджэнні Пана Езуса, які зачытаў пробашч кс. Аляксандар Баран, і дзялення аплаткам.

 Такая сустрэча стала ўнікальнай магчымасцю для выказвання дзецьмі слоў падзякі Альжбеце Хмылка за яе 10-гадовае пасвячэнне і адданасць служэнню ў парафіяльным Карытасе і дапамогу ў працы араторыя.

 Дзеці з удзячнасцю звярнуліся да Ганны Руткоўскай, якая прыняла на сябе адказнасць за кіраўніцтва працай Карытаса.

 Другая частка сустрэчы прайшла ў танцавальным рытме. Як і належыць карнавалу, дзеці прыйшлі ў касцюмах і ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах у суправаджэнні музыкі.

 Дзякуем Дыяцэзіяльнаму Карытасу і ўсім спонсарам за фінансавую дапамогу ў арганізацыі святочнай сустрэчы, за багата накрыты стол, прызы і падарункі.   Таксама дзякуем валанцёрам, мамам, моладзі з Апостальскай групы і с.Люцыне за арганізацыю такой выдатнай сустрэчы.

 Няхай добры Бог благаславіць усіх людзей добрай волі.

Фото

Апошнiя падзеi

Карнавал 2019

  9 студзеня ў араторыі адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей нашай парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб...

Праз грэх Адама

Спампаваць  

Рекалекцыі 12.12.18 Кс. В. Маргуноў

Спампаваць  

Адвэнтовая рэкалекцыя 11.12.18 Кс. Вітал…

Спампаваць  

РЭКВІЗІТЫ

КАНТАКТЫ